13 снежня расійскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка ўзяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Пасля інтэрв’ю Дарэнка пакінуў у сваім твітары некалькі запісаў наконт таго, пра што размаўляў з беларускім кіраўніком:

«Лукашэнка класны. Я намякнуў, што ў яго з Беларуссю як з жонкай. Ён сказаў, ён бы вельмі гэтага хацеў».

«Лукашэнка круты: сказаў, што ў еўрапейскіх лідараў няма яец. Я запярэчыў: у Сарказі ёсць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма!»

«Я два разы настойліва запытаўся ў Лукашэнкі: «Пуцін хто?» Лукашэнка ўпарта два разы сказаў: «Я думаю пра яго тое самае, што і вы».

Таксама Сяргей Дарэнка паведаміў у сваім Твітары, што інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам хоча даць у эфір у пятніцу, а 17-й па маскоўскім часе, зазначае Еўрарадыё. Тэкст інтэрв’ю з’явіцца на сайце rusnovosti.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0