12.02.2007 / 10:48

Апошняя кнігa Яна Паўла II — па-беларуску 2

9 лютага падчас ХХІV‑й Менскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі – 2007» на пляцоўцы выдавецтва «Про Хрысто» адбылася прэзэнтацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасьвядомасьць».

9 лютага падчас ХХІV‑й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі – 2007» на пляцоўцы выдавецтва «Про Хрысто» адбылася прэзентацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць» (пераклад пісьменніцы Крыстыны Лялько).

Прэзентацыю адкрыў Апостальскі Адміністратар Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. «Сёння – прэзентацыя апошняй кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць«. Паколькі Папа Ян Павел ІІ нарадзіўся недалёка ад нас, многае ў кнізе, напісанай Вялікім Папам, які ўвёў Касцёл у новае трэцяе тысячагоддзе хрысціянства, актуальнае і для нас. Гэтая кніга – вялікі ўнёсак у скарбонку культуры і філасофіі. Я думаю, што яна будзе заўважана і знойдзе сваіх удзячных чытачоў». Біскуп падзякаваў усім, хто прычыніўся да выдання гэтай кнігі, а таксама пажадаў плённай працы дзеля ўзрастання духоўнасці нашага грамадства.

Перакладчыца кнігі Вялікага Папы пісьменніца, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Аve Maria» і «Наша вера» Крыстына Лялько, адзначыла: «Гэтая кніга – запавет для нас, кніга‑тэстамэнт. Ян Павел ІІ дае аналіз дзвюх таталітарных сістэмаў, якія спрычыніліся да трагедый нашай эпохі – нацызму і камунізму. Ён не проста гаворыць пра гэтае зло, пра вытокі гэтага зла, адкуль яно з’яўляецца ў нашым часе, у нашым жыцці, але гаворыць, як гэтае зло пераадольваць дабром. І вось гэтая хрысціянская пазіцыя асабліва важная для нас, яго сучаснікаў».

Адзін з першых чытачоў кнігі «Памяць і самасвядомасць» – народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч, які падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад прачытанага. Ён асабліва адзначыў якасць перакладу. «Кніга перакладзена бліскуча, – сказаў ён. – Віншую ўсіх са святам гэтай кнігі».

Фота з імпрэзы

catholic.by

0
сяргей богдан / Адказаць
12.02.2007 / 13:58
крыху дзіўна атрымліваецца - на адной старонцы праз пару сантымэтраў манітору стаяць аднолькава прыязныя паведамленьні і пра часапіс геяў ды лесьбіянак і пра Яна Паўла ІІ... трэба ўжо неяк было з гэтым вызначыцца. ці першае, ці другое. [web@nn.by — дзьве беларускія зьявы: вось выйшаў такі часопіс, а вось выйшла такая кніга, прычым інфармацыя аднолькава цікавая, гледзячы на рэйтынг чытальнасьці]
0
В.В. / Адказаць
12.02.2007 / 16:30
А чаму Ян Павел, а не Павал? Ды чаму ўрэшце не Тоеснасьць а 'Самасьвядомасьць'. І чаго гэта Нілу падумаў, што гэта бліскуча? ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру