29 верасня 2007 года плануецца адзначыць 600‑годдзе царквы святога архангела Міхаіла, якая знаходзіцца ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА настаяцель храма айцец Арсеній.

Паводле яго слоў, у верасні чакаецца прыезд у Сынковічы некалькіх тысяч чалавек, у тым ліку і з краін СНД, Балтыі і Заходняй Еўропы.

Сынковіцкая царква‑крэпасць — адна з нямногіх цэркваў абарончага тыпу, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Гэта помнік, у якім мастацкія плыні Захаду (готыка) і Усходу (традыцыі візантыйскай архітэктуры) зліліся ў адзіны сінтэтычны ансамбль. Царква з паўтараметровымі цаглянымі сценамі, вежамі і байніцамі нагадвае старажытны замак.

На думку айца Арсенія, царква святога архангела Міхаіла была пабудавана не ў канцы ХУ — пачатку ХУІ стагоддзя, як афіцыйна лічыцца, а значна раней. Гісторыя гэтага храма звязана з імем вялікага князя Вітаўта, адзначыў субяседнік. Паводле легенды, у 1382 годзе Вітаўт хаваўся ў паўразбураным замку на Слонімшчыне, а ў 1407 годзе прыязджаў у Сынковічы. Верагодна, у гэты час крэпасць і была перабудавана ў храм.

Сёння царкву наведваюць сотні праваслаўных вернікаў. У 2006 годзе Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў зацверджана праграма захавання і развіцця культуры Гродзенскай вобласці на 2007‑2010 гады, якая прадугледжвае ў тым ліку і рэстаўрацыю царквы‑крэпасці ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна

Фота Шаблыка, Radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?