Беларускі карэспандэнт Gazety Wyborcza Андрэй Пачобут атрымаў большасць галасоў паводле апытання рэдактараў польскіх газет, часопісаў,
Пачобут атрымаў узнагароду за яго прафесіяналізм, прасоўванне міжнародных стандартаў працы ў сродках масавай інфармацыі і захаваннем этычных канонаў прафесіі.
Паколькі Андрэй не можа пакідаць Беларусь, узнагароду атрымала яго жонка Аксана.
***
Андрэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле «паклёп ў дачыненні да прэзідэнта», яму забаронены выезд за мяжу. «Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзейнай улады. Судовы працэс быў закрыты. Журналіст правёў за кратамі 3 месяцы.