Нацбанк апублікаваў новую статыстычныя падлікі, якія сведчаць, што другі месяц запар у краіне не працуе грашовы станок.
І хоць рублёў стала менш усяго на 0,2%, такія дзеянні ўладаў можна толькі вітаць.
Па стане на пачатак снежня рублёвая маса (дэпазіты ў нацыянальнай валюце + наяўныя рублі) складала 38,29 трыльёна рублёў, у той час як месяц таму гэты паказчык быў на ўзроўні 38,375 трыльёна, а ў кастрычніку — 38,64 трыльёна.
Патрохі скарачаецца і аб’ём наяўных рублёў.На 1 снежня ён складаў 6,52 трыльёна. Месяц таму наяўных рублёў было 6,72 трыльёна. Скарачэнне склала 3%.