10 лютага, берасьцейская моладзь зладзiла вандроўку ў мястэчка Дамачава, каб адзначыць памяць паўстанцаў Кастуся Калiноўскага.

У гэтыя днi дэмакратычная супольнасць на Беларусi адзначае 169‑я ўгодкi з дня народзiнаў Кастуся Калiноўскага, арганiзатара нацыянальна‑вызваленчага паўстання на беларускiх землях у 1863 годзе. БерасцейшчБерасцейшчына прымала чынны ўдзел у паўстаннi: сотнi прадстаўнiкоў мясцовай шляхты i сялян далучылiся да паўстанцкага руху, дзесяткi баёў i сутычак з расейскiмi войскамi адбылiся на Берасцейскiх землях.

Але падзеi тых часоў старанна вынiшчаюцца з памяцi беларусаў. Адзiны помнiк, якi нагадвае аб антырасейскiм паўстаннi на Берасцейшчыне ўсталяваны на тэрыторыi Касцёла Св. Антонiя ў мястэчку Дамачава ў 40 кiламетрах ад абласнога цэнтра. Тут, каля вёскi Чэрск адбылася бойка аднаго з паўстанцкiх атрадаў Калiноўскага з рэгулярнымi войскамi расейцаў. Атрад быў разбiты. У памяць аб гэтай падзеi у 1920‑я гады польскiя ўлады усталявалi помнiк у выглядзе крыжа.

Дэмакратычная моладзь, прадстаўнiкi цэлага шэрагу арганiзацый Берасця наведалi сёння памятныя мясцiны. Як гаворыць адзiн з удзельнiкаў вандроўкi, гiсторык Павел Дайлiд, асноўнай яе мэтай было знаёмства моладзi з гiсторыяй паўстання Калiноўскага на Берасцейшчыне.

У касцёле Св. Антонiя грэка‑каталiцкi святар Айцец Андрэй адслужыў малебен за беларускi народ, гiсторык Наста Іллiна зрабiла невялiчкi экскурс у гiсторыю паўстання на Берасцейшчыне, а старшыня парафiяльнага камiтэта Дамачава сп. Яўген Гамзюк распавёў пра гiсторыю выратавання крыжа ад знiшчэння савецкiмi ўладамi ў 60‑я гг.

Ля памятнага крыжа моладзь усталявала лампадкi i ўсклала бел‑чырвона‑белыя кветкi.



Фота Андрэя Шарэнды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?