Французскі суд прызнаў былога прэзідэнта Францыі Жака Шырака вінаватым у махлярстве, калі той быў мэрам Парыжа, ды прысудзіў яго да двух гадоў зняволення ўмоўна.

Гаворка ідзе пра два эпізоды, якія датычацца выплат членам яго партыі «Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі» за працу на пасадах, якіх не існавала.

Сам 79-гадовы Шырак адсутнічаў у судзе падчас вынясення прысуду.

Шырак быў мэрам Парыжа з 1977 па 1995 год, а прэзідэнтам Францыі — з 1995 па 2007 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?