Шэсць залатых гадзіннікаў і ўпрыгожванні з брыльянтамі 14 снежня канфіскавалі ў трох кіроўцаў рэйсавага аўтобуса «Парыж-Мінск». Падчас догляду ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у мужчын выявілі незадэклараваныя рэчы. Мытнікі ацанілі іх у 2 млрд. рублёў. Як расказалі кіроўцы аўтобуса, гадзіннікі і ўпрыгожванні яны набылі са значнымі зніжкамі на перадкалядных кірмашах. Патлумачылі, што не дэкларавалі іх наўмысна, каб не плаціць мыта.
Рэчы канфіскаваныя. Вядзецца расследаванне.