Пётр Клюеў чалавек ён у музыцы зусім невыпадковы, і творчасць яго вартая ўвагі. Пётр ўжо адыграў больш за 200 канцэртаў у Заходняй Еўропе. Некалькі сольных ужо рабіў у Беларусі, але не ў сталіцы. Цяпер час прыспеў. Прэзэнтацыя новага альбома «Што такое быць чалавекам» адбудзецца і ў Мінску.
«Музыкай я жыву, таму проста не маю ніякага выйсця, акрамя таго, каб зрабіць вялікі сольны канцэрт у Мінску, — кажа Клюеў. — Мае пакуль што нешматлікія слухачы чакаюць ад мяне новых твораў. На канцэрце са мною заспявае мой добры сябар Аляксандр Патліс (
Супольны канцэрт Пятра Клюева і Аляксандра Патліса адбудзецца 17 снежня ў малой зале Палаца Рэспублікі.