24 снежня адкрываецца рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній па маршруце Мінск — Орша. На гэтым маршруце будзе курсіраваць цягнік бізнес-класа, выраблены для Беларусі швейцарскай кампаніяй "Штадлер".

Час у дарозе ад Мінска да Оршы складзе 2 гадзіны 18 хвілін.
Прыпынкі прадугледжаны ў Смалявічах, Жодзіне, Барысаве, Крупках, Талачыне. Электрацягнік будзе курсіраваць двойчы ў дзень.

Час адпраўлення з Мінска — 7:38 і 15:24, прыбыцця ў Оршу — 9:56 і 17:42 адпаведна. З Оршы электрацягнік рэгіянальных ліній будзе адпраўляцца ў 10:10 і 18:46, прыбываць у Мінск — у 12:28 і 21:04.

Электрацягнік рэгіянальных ліній складаецца з чатырох вагонаў і ўмяшчае 210 пасажыраў. Кошт праезду ў бізнес-класе супастаўны з коштам праезду ў вагонах хуткіх цягнікоў, якія курсіруюць на аналагічных маршрутах, і складае 11.760 рублёў.

Першыя электрацягнікі рэгіянальных ліній пачалі курсіраваць 19 лістапада з Мінска да Баранавічаў і Брэста.
Гэтымі цягнікамі ўжо перавезена каля 15 тысяч пасажыраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?