Каталіцкі касцёл ў Беларусі рыхтуецца да адкрыцця «Радыё Марыя», якое будзе вяшчаць па-беларуску 24 гадзіны ў суткі.

Праекту паспрыяў сёлетні візіт у Беларусь старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыа Марыі Чэллі з Ватыкана.

Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас сустрэчы з журналістамі напярэдадні Раства.

***

Магчымасць стварэння «Радыё Марыя» ў Беларусі ,a href="http://nn.by/?c=ar&i=54571" target="_blank">абмяркоўвалася ў маі 2011 г. на сустрэчы міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і арцыбіскупа Чэлі.

«Радыё Марыя» заснавана ў 1983 г. у Мілане. Сёння яго слухаюць жыхары 53 краін свету.

Сярод слухачоў «Радыё Марыя», якое ўжо некалькі гадоў вяшчае і ў Расіі, не толькі католікі, але і людзі іншых веравызнанняў, што спрыяе вядзенню дыялога ў духу ўзаемнай павагі і развіццю ўзаемаразумення ў грамадстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?