Адвакат Марына Кавалеўская спрабавала наведаць свайго падабароннага ў калоніі «Віцьба-3», аднак ёй зноў адмовілі ў сустрэчы.
Жонка Саннікава Ірына Халіп нагадала, што адвакатаў да яго не дапускаюць ужо больш за месяц.

«Адваката заўсёды ахвотна прымае начальнік калоніі Агністыкаў, прыязна размаўляе з ім, пытаецца, навошта вы сюды ездзіце, дарма марнуеце час? Што да перапіскі, то, як кажа Агністыкаў, яна не ажыццяўляецца з-за меркаванняў цэнзуры. Маўляў, адзін добры ліст, што ў яго ўсё добра, цэнзура прапусціла, а ўсе астатнія лісты Саннікава цэнзуру не праходзяць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?