Карэспандэнт «Свабоды» атрымаў СМС з Івацэвіцкай калоніі № 5 з паведамленнем пра тое, што Мікалай Аўтуховіч зрабіў замах на сваё жыццё.

Мы не можам спраўдзіць гэтую інфармацыю з-за рэжыму поўнай закрытасці вакол палітвязня. Але мы ведаем, што

Мікалай Аўтуховіч не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе,
калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрымання яго ў турме.

У СМС з калоніі таксама паведамляецца, што

цяпер палітвязню робяць перавязкі, што ён пачаў есці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму літаратуру.

***

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязнем сумлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?