«Думаю, што ў наступным годзе дэнамінацыі ў Беларусі не будзе. Пакуль не магу сказаць з поўнай пэўнасцю. Гэтыя пытанні яшчэ не прапрацоўваліся, а іх прапрацоўка зойме шмат часу», — паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.
Яна таксама паведаміла, што Нацбанк не плануе выпуск купюр 500 тысяч і мільён рублёў. «Калі ўжо прыйдзецца да такога падыходзіць, то лепш рабіць дэнамінацыю. Хоць дэнамінацыя — гэта вельмі сур’ёзнае пытанне, бо нулі адкідаюцца, а цэны застаюцца. Мы ўжо гэта праходзілі», — цытуе БелТА кіраўніцу Нацбанка.