Езьдзіш на Volkswagen Passat альбо Golf? Можа, плянуеш паездку ў суседнюю Польшчу? Асьцярожна, бо менавіта гэтыя машыны часьцей за ўсё робяцца ў Польшчы здабычай злодзеяў. Іх крадуць, гэтак жа як і іншыя машыны, у асноўным на запчасткі. З гэтай прычыны ў першай дзясятцы рэйтынгу няма найноўшых мадэляў папулярных марак. Новыя машыны рэдка псуюцца і попыт на запчасткі да іх дастаткова нізкі.

«Зладзейскі гіт‑парад», складзены на падставе заяваў пра крадзеж:

1. Volkswagen Passat (2337 шт.)

2. Volkswagen Golf (1883 шт.)

3. Fiat Seicento (1165 шт.)

4. Fiat 126 p (1133 шт.)

5. Audi 80 (821 шт.)

6. Fiat Cinquecento (644 шт.)

7. Audi A6 (640 шт.)

8. Opel Astra (514 шт.)

9. Skoda Octavia (458 шт.)

10. Audi A4 (448 шт.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?