Усе дазволы на зямлю ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка разглядае асабіста. Пра гэта ён заявіўу інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Руская служба навін» (РСН) Сяргею Дарэнку.

Фрагменты гутаркі, якая адбылася ў Мінску 13 снежня, размешчаны на сайце РСН яшчэ да з’яўлення інтэрв’ю ў эфіры (у 16.00 па мінскім часе).

«У нас гектар сельгасугоддзяў немагчыма ў краіне атрымаць без подпісу прэзідэнта. Ну, а прыйсці да мяне за подпісам, не кожны пойдзе, гэта вельмі доўга і іншае, гэта фактычна забараняльная функцыя. Але, калі гэта вельмі трэба для краіны, асабліва для інвестыцый і гэтак далей, мы можам у прыватную ўласнасць аддаць зямлю. Але на гэта ўрад уносіць абгрунтаванні прэзідэнту, прэзідэнт павінен падпісаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што жахнуўся, убачыўшы палі Падмаскоўя, забудаваныя катэджамі, калі ляцеў з Уладзімірам Пуціным у бытнасць таго прэзідэнтам з Масквы ў рэзідэнцыю ў Завідаве.

«Гэта быў для мяне ўрок. Сто кіламетраў мы ляцелі і сто кіламетраў ад Масквы — палацы.

Не асабнякі, не катэджы, а палацы. Гляджу: лес стаіць, а ў лесе дрэў менш, чым палацаў.
Яны, вядома, уманціравалі гэтыя катэджы, асабнякі і палацы ў лес, але там дрэў было менш. І вось такое жудаснае ўражанне», — падзяліўся з Дарэнкам сваімі ўражаннямі ад убачанага беларускі кіраўнік.
Сам ён памятае «Падмаскоўе савецкае», якое «хлеб давала, капусты вельмі шмат вырошчвалася, бульбы, карміла практычна Маскву».
«А зараз у вас там няма ніводнага палетка», — канстатаваў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?