Падводзячы вынікі дзейнасьці агульных судоў у мінулым годзе, Валянцін Сукала адзначыў істотнае павелічэньне сярэднямесячнай нагрузкі на аднаго судзьдзю: супраць нарматыўных 35 справаў у месяц гэты паказчык складае 43 справы. Гэта выклікана істотным павелічэньнем колькасьці грамадзянскіх справаў – летась у суды паступіла 238 806 такіх справаў, што ў параўнаньні з 2000 г. на 50 адсоткаў больш. У 2006 г. паводле крымінальных справаў было асуджана 78 283 чалавек, у 2000 г. – каля 52 тысячаў.

Ад 1 сакавіка гэты паказчык можа ўзрасьці, бо з таго моманту разгляд справаў, зьвязаных з кіраваньнем транспартным сродкам у нецьвярозым стане, пяройдзе ў юрысдыкцыю судоў.

Сп. Сукала распавёў пра эфэктыўнасьць рэалізацыі дэкрэту № 18 «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей з неўладкаваных сем’яў». У мінулым годзе было разгледжана 20 873 патрабаваньні аб спагнаньні выдаткаў з бацькоў на выхаваньне дзяцей. За час дзеяньня дэкрэту былі працаўладкаваныя 1 309 асобаў, зь іх 582 чалавекі часова. На думку судзьдзі, аптымальны варыянт выйсьця з сытуацыі – прымусіць гэтую катэгорыю грамадзянаў працаваць: «Часьцей узьнікае жаданьне пайсьці простым шляхам – завесьці крымінальную справу і асудзіць чалавека, але ўтрыманьне такога бацькі з акратамі абыходзіцца амаль столькі ж, які і выхаваньне дзяржавай яго дзіцяці – каля 300 тыс. рублёў».

Старшыня ВС адзначыў скарачэньне колькасьці асуджаных да пазбаўленьня волі, а таксама ўзрастаньне ролі маёмасных санкцыяў ў якасьці меры пакараньня. Так, у мінулым годзе колькасьць аштрафаваных грамадзянаў склала 11% ад усёй колькасьці асуджаных, у 2003 г. гэты паказчык складаў 3,2%.

Адказваючы на пытаньне пра верагоднасьць умоўна‑датэрміновага вызваленьня палітытзьняволеных, у прыватнасьці экс‑кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, В.Сукала адказаў, што ўсё магчыма. Патрэбны зварот асуджанага ў суд з просьбай ад датэрміновым вызваленьні.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?