Скрыншот з відэапартала Stan.tv.

Скрыншот з відэапартала Stan.tv.

 Скрыншот з відэапартала Stan.tv.

Скрыншот з відэапартала Stan.tv.

«Па папярэдніх дадзеных, у выніку масавых беспарадкаў у Жанаазене загінулі 10 чалавек, ёсць параненыя, у тым ліку сярод супрацоўнікаў паліцыі», — паведаміў генеральны пракурор Казахстана Асхат Даулбаев на брыфінгу ўвечары ў пятніцу, 16 снежня, у Астане. Ён адмаўляе, што сілы бяспекі адкрылі агонь па ўдзельніках пратэсту, піша казахскае радыё «Свабода».

***

16 снежня Казахстан адзначае 20-ю гадавіну атрымання незалежнасці. Святкаванні ў горадзе Жанаазэне Мангістаускай вобласці скончыліся масавымі беспарадкамі. З месца падзей паступае супярэчлівая інфармацыя.

Паводле казахскай службы радыё «Свабода», генеральная пракуратура Казахстана пацвердзіла інфармацыю пра сутычкі з паліцыяй. Паводле пракуратуры. Хуліганы сарвалі святочныя мерапрыемствы ў цэнтры горада. Разбурылі сцэну і гандлёвыя юрты, збілі двух паліцыянтаў. Распачатая крымінальная справа.

Мясцовая газета «Актау-Лада» прыводзіць словы аднаго з прадстаўнікоў гарадскіх уладаў пра тое, што на плошчу «ўварваўся азвярэлы натоўп з абрэзкамі трубаў». У гэты момант на плошчы нібыта былі дзеці з транспарантамі і нацыянальнымі сцягамі. Нападнікі падпалілі святочную елку і аўтобус.

У сваю чаргу, апазіцыйны сайт Socialismkz.info паведамляе, што сёння ў Жанаазэне ўнутраныя войскі расстралялі акцыю пратэсту звольненых нафтавікоў, якая працягваецца ўжо сёмы месяц. Паводле сайта, на акцыю выйшла каля 5000 чалавек. Нібыта ў нейкі момант паліцыя накіравала ў натоўп службовы аўтамабіль, чым справакавала людзей на адпаведную рэакцыю. У хуткім часе на плошчы з’явіліся ўнутраныя войскі і пачалі расстрэльваць натоўп. Паведамляецца пра дзясяткі забітых і сотні параненых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?