У швейцарскім Ньёне сёння, 16 снежня, прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Створаныя наступныя пары:

«Ліён» — «АПОЭЛ», «Напалі» — «Чэлсі», «Мілан» — «Арсенал», «Базель» — «Баварыя», «Баер» — «Барселона», ЦСКА — «Рэал», «Зеніт» — «Бенфіка», «Марсель» — «Інтэр».

Першыя матчы гэтай стадыі пройдуць 14–15, 21–22 лютага; гульні ў адказ — 6–7 і 13–14 сакавіка.

Нагадаем, што БАТЭ у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў выступала разам з «Барселонай», «Міланам» і «Вікторыяй» і заняў 4-е месца.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Мюнхене.

Лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы пачнецца а 15-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?