Нагадаем, што тэхніку ў іх забралі паводле крымінальнай справы, якую пачала гомельская міліцыя. Падставай стала заява тагачаснага начальніка гомельскага КДБ Івана Каржа. Той палічыў, што яго абгаварылі ў інтэрнэце. Следчыя шукалі пацверджанне паклёпу ў камп’ютарах вядомых журналістак. І хаця дзве экспертызы не знайшлі ніякіх доказаў, тэхніка журналістак заставалася ў міліцыі.

Марына Коктыш паведаміла, што па тэхніку журналісткі ідуць сёння:

«Спачатку трэба яе забраць і быць упэўненым, што вернуць менавіта камп’ютары, а не дэталькі ад гэтых камп’ютараў. Пакуль у мяне няма камп’ютара. І мне ніхто не тэлефанаваў — тэлефанавалі Святлане Калінкінай, і яна ўчора прыйшла і сказала мне радасную вестку».

Па словах Коктыш, Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца па-за межамі Беларусі, тэхніку паабяцалі выслаць на адрас, які яна ўкажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?