25 снежня ў 19.00 сталічны клюб «Re:Public» (вул. Прытыцкага, 62) ладзіць каляднае шоу, у якім бяруць удзел не проста зоркі беларускага року, а mega-top-star.
Мяркуйце самі: ну хто не ведае творчага даробку гуртоў «Стары Ольса», «Znich», «Litvin Troll»?

Цымус канцэрта яшчэ і ў тым, што ўсе калектывы прэзентуюць на Каляды істотна абноўленыя праґрамы. Напрыклад, кароль нацыянальнага экстрыму «Znich» зайграе нямала твораў з свайго апошняга гучнага рэлізу — альбома «Мроя» (2011). І акурат адтуль жа чароўная песня «Каляда-калядзіца», якая будзе найлепшай прыкметай такога фэсту нават у металёвай версіі.

А «Стары Ольса» пасьля альбома «Дрыгуля» нібыта і замаўчаў на пару гадоў, але ж праца не спынялася, таму настрой будучага альбома прыхільнікі сярэднявечнай музыкі змогуць адчуць ужо на Каляды.

Ну, а «Litvin Troll», як вядома, гэта папросту абцяжараны «Стары Ольса», бо нямала музыкаў працуюць на абодва калектывы. Песні дэбютнага альбома сталі топ-хітамі многіх плебісцытаў (свае «Пахне чабор», «Дуброва», «Купалінка», міжнародныя «Пан Манэліг», «Breaking The Law»), таму кірунак працы над будучым альбомам можна будзе адчуць таксама на гэтых Калядах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?