16.12.2011 / 16:17

Журналіста Валошына вымусілі сысці з газеты «Звязда» 34

Сам Валошын заяўляе, што падчас працы ў выданні яго вербавалі супрацоўнікі КДБ.

Пра звальненне са «Звязды» журналіст Яўген Валошын паведаміў ва ўласным блогу. Рэпарцёра выціснулі пасля таго, як Уладзіміра Наркевіча на пасадзе рэдактара газеты змяніў Алесь Карлюкевіч.

У «Звяздзе» Валошын адказваў за журналісцкія расследаванні. «Таварышы наркадылеры, пярэваратні ў пагонах, беларусафобы ды іншая шушара, замаўляйце шампанскае. З 15 снежня я ўжо не журналіст газеты «Звязда», — піша Валошын.

Афіцыйная прычына — адсутнасць Валошына на працоўным месцы цягам некалькіх дзён у кастрычніку, бо быў у замежжы. Валошын пераконваў, што ў гэты час займаўся журналісцкімі расследаваннямі і не павінен увесь час знаходзіцца ў межах рэдакцыі.
«Не менш за тры разы з «канторы» ў рэдакцыю прыходзілі, аблівалі мяне паклёпамі і патрабавалі звольніць як ворага народа. Але былы рэдактар Уладзімір Наркевіч правяраў інфармацыю і не дазваляў рознага кшталту даносчыкам шкодзіць і брахаць», — піша журналіст.

Паводле Валошына, на яго прыйшла скарга з Міністэрства інфармацыі.

«Звальняць мяне па артыкуле наадрэз адмовіліся, намякнуўшы, што калі не напішу заяву, праблемы будуць у іншых супрацоўнікаў. Казалі, што некаторым людзям Карлюкевіч пагражаў ледзь не пракуратурай, калі я не падпішу заяву… А вельмі не хацелася падстаўляць іншых. Тым больш, што ў газеце «Звязда» працуе нямала па-сапраўднаму сумленных людзей», — Валошын быў вымушаны напісаць заяву аб звальненні.

Валошын са словаў Карлюкевіча зразумеў, што «замову» на яго зрабіла адно з сілавых ведамстваў. «Можа, паскардзіліся чэкісты, якія мяне вербавалі, каб даваць інфу на злівы, ды недавербавалі?»
«Для мяне перыяд працы ў «Звяздзе» найперш запомніцца задавальненнем ад эфекту, які выклікалі некаторыя матэрыялы. Ды і не думаю, што ў вачах калег-журналістаў я сябе хоць чымсьці дыскрэдытаваў», — лічыць Яўген Валошын.

Лявон Максюта

0
эканаміст / Адказаць
16.12.2011 / 16:53
Выдатныя ў яго былі артыкулы - Ніва, прапануйце працу!
0
чкэт / Адказаць
16.12.2011 / 17:09
А кто это такой, чо за птица из госсми? И почему о нем НН пишет?
0
Імя / Адказаць
16.12.2011 / 17:21
Накануне З'езду БХД Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына пасадзілі на 5 сутак http://bchd.info/index.php?newsid=5970
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру