17.12.2011 / 12:05

У Мінску праходзіць чацвёрты ўстаноўчы з`езд БХД 12

На ім плануецца абраць кіраўніцтва партыі.

17 снежня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода пачаў працаваць устаноўчы з`езд партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). Ён пачаўся з малітвы "Ойча наш" і выканання гімна "Магутны Божа".

Гэта ўжо чацвёрты ўстаноўчы з`езд БХД.
"Першая спроба рэгістрацыі партыі была зробленая ў 2009 годзе, яшчэ дзве — у 2010 годзе, — паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі. — Ва ўсіх выпадках нам адмаўлялі ў рэгістрацыі па фармальных прычынах. Усе спробы абскарджання рашэнняў Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі партыі ў Вярхоўным судзе поспеху не мелі".

"Рашэнне аб нерэгістрацыі нашай партыі мы лічым палітычным, — падкрэсліў Садоўскі. — Аднак зараз, у сувязі з эканамічным крызісам, беларускай уладзе патрэбны крэдыты, і на гэтым фоне мы вырашылі паспрабаваць правесці чацвёрты па ліку ўстаноўчы з`езд і падаць заяўку на рэгістрацыю ў чарговы раз. Можа, пад знешнім уздзеяннем нас зарэгіструюць", — зазначыў Садоўскі.

Паводле яго слоў,

на гэты з`езд вылучаны 111 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі.
"Але не ўсе да нас могуць даехаць. Напрыклад, напярэдадні з`езда ў Брэсце затрымалі Дзмітрыя Шурхая і Аляксандра Чаркашына. Спачатку супрацоўнікі міліцыі казалі, што затрымана іх машына па падазрэнні ва ўчыненні ДТЗ у Мінску. Потым іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і 16 снежня прыгаварылі да пяці сутак адміністрацыйнага арышту", — паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі.
Сёння на з`ездзе плануецца абраць кіраўніцтва партыі, удакладніць стратэгі яе працы (удзел у парламенцкіх выбарах 2012 года або іх актыўны байкот), абмеркаваць перспектывы пашырэння дзейнасці БХД.

Варта зазначыць, што БХД актыўна брала ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Кандыдат у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі за заклік да пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў быў затрыманы і судзімы. 20 мая суд прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец, які ўзначальваў выбарчы штаб Рымашэўскага, быў прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі.
У гэты момант ён адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Danik / Адказаць
17.12.2011 / 12:19
Шкада людзей.
0
Священник Анатолий / Адказаць
17.12.2011 / 12:27
В успехе сей инициативы сомневаюсь. Собрание организовалось без митрополита Филарета и его соглядатаев. А пока Белорусская Православная Церковь не освободилась от агентов КГБ еще советского разлива и не раскаялась в связях с безбожной советской властью, она православных ее членов в их благом деле не поддержит.
0
llm / Адказаць
17.12.2011 / 12:56
Партыя без сэрца. Створана для таго каб лiшнi раз раскалоць нацыянальна-дэмакратычныя сiлы. А за тое, што яны зрабiлi са справай вылучэння кандыдата ад незалежнiцкiх сiл - ГАРЭЦЬ iм У ПЕКЛЕ.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру