Грамадства77

Галоўнага доктара лідскай бальніцы двойчы здымалі з пасады

Губернатар Гродзеншчыны не змог адстаяць яго перад пракуратай і Адміністрацыяй прэзідэнта.

Генпракуратура масава праверыла бальніцы па ўсёй Беларусі.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, праверкі праводзяцца паводле шматлікіх скаргаў грамадзянаў. Найперш органы кантролю звяртаюць увагу на арганізацыю працы і матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, захаванне санітарна-гігіенічных патрабаванняў і мінімальных сацыяльных стандартаў пры аказанні медыцынскай дапамогі ў цэнтральных раённых бальніцах (ЦРБ). «Па выніках правярання высветлілася, што нарматывы напаўняльнасці палатаў не выконваюцца ў Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Памяшканні Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы не адпавядаюць сучасным патрабаванням — асобныя будынкі падлягаюць зносу,

напаўняльнасць палат хворымі — 7–8 чалавек пры нарматыве не больш за 4 чалавекі», —
удакладняе начальнік аддзелу інфармацыі ды сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Але найбольшы розгалас мела праверка ў Лідскай ЦРБ.

Пры наяўнасці вольных месцаў у платных палатах пацыентаў размяшчалі ў калідоры. У саміх палатах былі гнілыя вокны, столі працякалі і цвілі ад грыбка.
У кардыялагічным аддзяленні замест 5 пацыентаў у палаце ляжалі па 11 чалавек. Адразу пасля гэтага галоўнага доктара Алега Ціса знялі з пасады, аднак па асабістым рашэнні губернатара вобласці Сямёна Шапіры яго ўзнавілі на пяты дзень пасля звальнення. Генпракуратура падала звесткі пра сітуацыю ў лідскай лякарні ў Адміністрацыю прэзідэнта. У прыёмнай галоўнага доктара ЦРБ паведамілі, што працоўная дамова з Алегам Цісам разарваная, ягонае месца цяпер займае былая намесніца Алена Азарко.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць