Конкурс Міністэрства абароны абвешчаны супольна зь Міністэрствам інфармацыі мае быць штогадовым.

Мэта конкурсу – «судзейнічаньне аб’ектыўнаму інфармаваньню грамадзянаў аб пабудове і разьвіцьці Ўзброеных сілаў Беларусі, павышэньне прэстыжу вайсковай службы і вайскова-патрыятычнае выхаваньне грамадзянаў».

Цікава, што на сайце міністэрства абароны напісана, што ўдзельнікамі конкурсу могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, зарэгістраваных ў Міністэрстве інфармацыі. У прэс-службе Міністэрства абароны патлумачылі, што паўдзельнічаць могуць таксама і недзяржаўныя СМІ, зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі.

На конкурс прымаюцца матэрыялы, разьмешчаныя ў рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных выданьнях, тэле- і радыёматэрыялы, што выйдуць у этэр цягам году пачынаючы зь 1 лютага. Дасылаць конкурсныя матэрыялы трэба на адрас: 220034, Ф-2 г. Менск — 34, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы з пазнакай «Конкурс на лепшую публікацыю»

Пераможцы конкурсу ў кожнай групе атрымаюць прэміі ў памерах – 23 базавыя велічыні (1-я прэмія), 14 б.в. (2-я). На сёньня адна базавая велічыня складае 31 тыс. рублёў.

Фота з сайту Міністэрства абароны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?