17 снежня прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ў горадзе Жанаазен, дзе днём раней успыхнулі масавыя беспарадкі.
Паводле апошніх афіцыйных звестак, у часе беспарадкаў загінулі 10 чалавек, дзясяткі былі параненыя. Паведамляецца пра арышт 70 чалавек.
У горадзе не працуе інтэрнэт і мабільная сувязь. Атрымаць альтэрнатыўную афіцыйнай інфармацыю складана, адзначаюць праваабаронцы.