Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

У ноч на 16 снежня ў Гродне на скрыжаванні вуліц Савецкіх Пагранічнікаў — Паповіча п’яны 22-гадовы кіроўца «Форд Сьера» ўрэзаўся ў светлафор.

Пры гэтым малады чалавек і не падумаў спыняцца і паехаў далей. Сведкам здарэння стаў таксіст. Ён паехаў за аўтамашынай «Форд», паведамляючы па тэлефоне дзяжурнаму ДАІ маршрут аўто парушальніка.

Яго ўдалося затрымаць толькі на вуліцы Дубко, а гэта ў 5 кіламетрах ад месца здарэння. Сам кіроўца ў выніку ДТЗ не пацярпеў, чаго не скажаш аб яго аўтамабілі.

Медагляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў выдыханым паветры ў кіроўцы склала 2,2 праміле.
На яго склалі 5 адміністрацыйных пратаколаў. На пытанне, чаму так адбылося, кіроўца так нічога і не змог растлумачыць. Памятае толькі тое, што адпачываў у рэстаране, а 9-й вечара выпіў пляшку піва, у 2 гадзіны ночы сеў за руль, ад’ехаў, а на вуліцы Дубко па незразумелай яму прычыне быў спынены супрацоўнікамі ДАІ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?