Жыхароў Заслаўя проста папярэдзілі пра адключэнне ацяплення, нават не выбачыліся за нязручнасці.

Жыхароў Заслаўя проста папярэдзілі пра адключэнне ацяплення, нават не выбачыліся за нязручнасці.

 Працы па пракладцы камунікацый пачаліся ў кастрычніку, хоць мусілі скончыцца ў верасні.

Працы па пракладцы камунікацый пачаліся ў кастрычніку, хоць мусілі скончыцца ў верасні.

 Снежань пераваліў за палову, а трубы ўсё кладуць.

Снежань пераваліў за палову, а трубы ўсё кладуць.

Напрыканцы мінулага тыдня на пад’ездах дамоў 2-га мікрараёна Заслаўя з’явіліся аб’явы адміністрацыі ЖКГ Мінскага раёна. У іх гаварылася пра адключэнне гарачай вады і ацяплення 16 снежня з 8-й раніцы да 12-й ночы. Рабілася гэта ў сувязі з правядзеннем рэканструкцыі цепласетак.

Як высветлілася, ацяпленне ў дамах ўключылі не ў заяўлены час, а толькі пад раніцу суботы. З кранаў, як тут бывае пасля адключэння вады, жыхарам дамоў давялося зліваць брудную ваду.

Варта адзначыць, што гарачую ваду па ўсім горадзе планава адключалі на два тыдні летам. Потым на тыдзень адключылі ў сярэдзіне кастрычніка. Мясцовая ЖКГ і тады тлумачыла гэта заменай цеплатрасы. Дагэтуль працягваюцца працы па пракладцы інжынерных сетак на вуліцы Студзянецкай каля Дома культуры, хоць згодна з пашпартам аб’екта зрабіць гэта мусілі ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?