Улада55

У Маскве Лукашэнка з калегамі па АДКБ абмяркуе «практычныя пытанні ваеннага супрацоўніцтва»

Прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана абмяркуюць шырокі пералік пытанняў аптымізацыі ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) ваеннага, ваенна-тэхнічнага і інфармацыйнага супрацоўніцтва, рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, барацьбы з наркатрафікам і тэрарызмам. Аб гэтым паведаміў 18 снежня журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька, перадае РІА Новости.

Чарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе 20 снежня ў Маскве.

«Усяго ў парадак дня ўнесены 34 пытанні. Яны не носяць нейкага звышвострага характару, але рэгулююць лагістычныя, кадравыя пытанні, адлюстроўваюць пазіцыі савета АДКБ па некаторых міжнародных праблемах. У прыватнасці, ёсць такі пункт аб плане мерапрыемстваў па процідзеянні выклікам і пагрозам бяспецы, што зыходзяць з тэрыторыі Афганістана», — сказаў Прыходзька на брыфінгу.

У парадак сустрэчы ўвайшло абмеркаванне асноў інфармацыйнай палітыкі ў інтарэсах дзяржаў — членаў АДКБ, пытанняў вучэбна-метадычнай падрыхтоўкі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, іх дыслакацыі, забеспячэння, розных аспектаў адміністрацыйна-фінансавага забеспячэння дзейнасці арганізацыі.

На сесіі старшынства ва ўсіх статутных органах АДКБ пяройдзе ад Беларусі да Казахстана, які прадставіць сваё бачанне прыярытэтаў працы арганізацыі на 2012 год.

«Сесія будзе насіць, безумоўна, практычны характар. Па меры таго, як дзейнасць АДКБ набывае ўсё больш змястоўны і транспарэнтны для нашых партнёраў характар, па меры таго, як колькасць задач павялічваецца, ёсць неабходнасць гэта ўсё сістэматызаваць і на правільную прававую доўгатэрміновую аснову многія тэхнічныя пытанні перавесці», — дадаў памочнік прэзідэнта РФ.

Эксперты не выключаюць, што на саміце могуць быць узняты і спрэчныя пытанні — аб мандаце калектыўных сіл або магчымасці адходу АДКБ ад практыкі прыняцця рашэнняў па прынцыпе кансэнсусу.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць1

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Усе навіны →
Усе навіны

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў35

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі55

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў1

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў9

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць1

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць