Аўстралійская відэааператарка Кіці Грын знаходзіцца на волі. Пра гэта паведамілі БелаПАН у пасольстве Аўстраліі ў Маскве.
Супрацоўнікі дыпмісіі сказалі, што былі знаёмыя з становішчам аўстралійскай грамадзянкі і кантактавалі ў сувязі з яе затрыманнем «з рознымі ведамствамі» ў Беларусі.
Раней паведамлялася, што ахова Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымала Кіці Грын і беларускіх журналістаў, якія асвятлялі акцыю жаночага руху FEMEN (Украіна) перад будынкам КДБ у Мінску 19 снежня.
Лёс затрыманых аператара газеты «Наша ніва» Таццяны Гаўрыльчык і незалежнага фатографа Юліі Дарашкевіч застаецца невядомай.
Актывісткам FEMEN ўдалося схавацца.