Старшыня суду Першамайскага раёна Мінска Тамара Высоцкая адмовілася перааформіць дакументы на спатканне асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага з яго 82-гадовым бацькам, які знаходзіцца ў цяжкім стане,
паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Паводле яго слоў,

суддзя ніяк не патлумачыла прычыны адмовы.
Пасля гэтага жонка Бяляцкага Наталля Пінчук разам з адвакатам наведалі дэпартамент выканання пакаранняў і пакінулі там заяву з просьбай аказаць садзейнічанне, каб Бяляцкі змог пабачыцца з бацькам.

Раней 19 снежня суд даў дазвол на спатканне Бяляцкага, які знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіна, з бацькам. Па словах Наталлі Пінчук, у суд было накіравана адпаведнае хадайніцтва сваякоў і медыцынскія дакументы, якія сведчаць цяжкае стан бацькі Бяляцкага.

Сёння ж Пінчук прывезла пісьмовае рашэнне суда ў СІЗА. «Аднак адміністрацыя СІЗА заявіла, што не можа выканаць рашэнне суда — проста таму, што ў іх няма магчымасці канваіравання Алеся ў Мінск, гарантавання бяспекі і гэтак далей. Таксама было заяўлена, што паперы з суда аб дазволе спаткання аформленыя неналежным чынам», — паведаміла жонка асуджанага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?