«Груба спланаванай правакацыяй» назваў акцыю актывістак жаночага руху Femen 19 снежня ў Мінску начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч. Акцыя адбылася каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ Беларусі на праспекце Незалежнасці.

Як паведамлялася раней, тры ўдзельніцы акцыі, агаліўшыся па пояс, на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі: Freedom to political prisoners («Свабоду палітычным зняволеным» — англ.) і «Жыве Беларусь». Яны таксама скандавалі «Жыве Беларусь!». Акцыя была прымеркаваная да гадавіны разгону апазіцыйнага мітынгу пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года.

Пасля заканчэння акцыі яе ўдзельніцы змаглі сысці. Ахова будынка КДБ затрымала аператара газеты «Наша Ніва» Таццяну Гаўрыльчык і незалежнага фатографа Юлію Дарашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?