Пасля 21.00 былі выпушчаныя відэааператар "Нашай Нівы" Таццяна Гаўрыльчык і фотакарэспандэнт Юлія Дарашкевіч, затрыманыя сёння ля будынка КДБ падчас акцыі Femen. Яны знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС. Іх схапілі каля 11-й гадзіны дня.
У журналістак забралі тэхніку.