Маштабны праект у галіне свінагадоўлі рэалізуецца ў Барысаўскім раёне. Тут будзе збудаваны буйны свінакомплекс, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі.

У Мінскай вобласці ажыццяўляюцца маштабныя праекты ў галіне свінагадоўлі. Узводзяць пяць свінагадоўчых комплексаў у Любанскім, Слуцкім, Мінскім, Салігорскім і Барысаўскім раёнах. Яны будуць аснашчаныя сучасным энергазберагальным абсталяваннем, рэсурсазберагальнымі тэхналогіямі вырошчвання і аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання вытворчымі працэсамі. У будучыні база па вырошчванні свіней пашырыцца за кошт Валожынскага і іншых раёнаў.

У Барысаўскім раёне свінакомплекс будуецца ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага праекта. Улетку гэтага года была падпісаная крэдытная дамова з чэшскай кампаніяй аб фінансаванні будаўніцтва новага комплексу каля вёскі Вялікія Негнавічы пад гарантыі Мінскага аблвыканкама. Комплекс павінен запрацаваць да канца наступнага года. Паводле папярэдніх разлікаў, фінансавыя ўкладанні акупяцца за 12 гадоў эксплуатацыі. Цікава, што ў інфармацыі аблвыканкамаўскага сайта такія падрабязнасці не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?