18 снежня (нядзеля) каля вёскі Трыданы (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) кіроўца аўтамабіля «Мерседэс-124» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў трубу для ліўнёвых вод.

Людзей з машыны пры дапамозе спецінструмента вызвалялі выратавальнікі.

У аварыі пацярпелі пяць чалавек. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ў мядзельскую бальніцу іх даставіла «хуткая дапамога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?