Затрыманых падчас малітвы каля Чырвонага касцёла 19 снежня прыгаворваюць да адміністрацыйных арыштаў, паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Паводле яе слоў, у судзе Маскоўскага раёна Мінска ўжо вынесены першыя прыгаворы затрыманым. «Юрый Асмалоўскі і Сяргей Канапацкі асуджаны на 10 сутак арышту, Раман Грыцэвіч і Алесь Пяткевіч — на сем, Ігар Грыцэвіч — на трое сутак», — паведаміла Лойка.
Яна зазначыла, што
У гэты момант суды працягвацца. Паводле звестак Лойкі, працэсы ідуць у чатырох судах Мінска — Маскоўскага, Цэнтральнага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў. Большасць затрыманых абвінавачаны на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Паводле звестак праваабаронцаў, вечарам 19 снежня ў Мінску было затрымала прыкладна 50 чалавек, якія выйшлі ў цэнтр горада, каб запаліць свечкі ў знак салідарнасці з палітзняволенымі, арыштаванымі пасля леташніх выбараў прэзідэнта.
Асноўныя затрыманні прайшлі на плошчах Незалежнасці, Кастрычніцкая і Якуба Коласа.На плошчы Незалежнасці людзей затрымлівалі непасрэдна каля касцёла, дзе ў гэты час ішло набажэнства.
Асмалоўскі Юрый — 10 сутак.
Канапацкі Сяргей — 10 сутак.
Грыцэвіч Раман — 7 сутак.
Пяткевіч Алесь — 7 сутак.
Грыцэвіч Ігар — 3 сутак.
Хлашчынкова Юля — вывезлі ў
Царук Галіна — штраф 20 базавых.
Кішко Ігар — 15 сутак.
Лява Арцём — штраф 20 б.в.
Пратасавіцкі Андрэй — штраф 20 б.в.
Шулейка Наста — штраф 25 б.в.
Мускі Міхаіл — 10 сутак.
Макаеў Аляксандр — 10 сутак.
Парфянкоў Васіль — 12 сутак.