Вечарам 19 снежня «Беларускі цэнтр» ва Украіне правёў у Кіеве два пікеты каля будынкаў пасольстваў Беларусі і Расіі. Як паведамляе прэс-служба цэнтра, акцыі былі прымеркаваны да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года.

У акцыі «Рукі прэч ад Беларусі» каля будынка расійскага пасольства бралі ўдзел больш як 50 беларусаў і прадстаўнікоў украінскіх палітычных структур. Яны трымалі плакаты з лозунгамі «Масква, пакайся!», «Свабоду народу, свабоду чалавеку!», «Не — маскоўскаму імперыялізму».

Падчас пікетавання беларускага пасольства ў Кіеве дзясяткі людзей запалілі свечкі салідарнасці з беларусамі. Удзельнікі акцыі на працягу гадзіны скандавалі «Свабоду палітзняволеным!», «Дыктатуры — не!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?