У адным з двароў у цэнтры Мінска вывесілі тушу дзіка. Пра гэта напісаў у рэдакцыю Tut.by, а таксама даслаў фота з месца «павешання», чытач Міхаіл Шарамет.

«Я жыву ў так званай Асмолаўцы, раёне двухпавярховай забудовы ў межах вуліц Чычэрына, Камуністычнай, Багдановіча і Кісялёва У нас тут ужо двое сутак вывешваецца-выветрываецца туша дзіка каля дома па вул Кісялёва, 49, — паведаміў ён — … Характэрна, што

разрэзам на жываце яна звернутая да дзіцячага садка
, да самой вуліцы Багдановіча ад тушы метраў 40–50».

Ад пачатку паляўнічага сезона трыхінелёзам у Беларусі заразіліся 39 чалавек. У Гродзенскім, Іўеўскім і Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці і ў Маладзечанскім раёне Мінскай

людзі захварэлі, спажыўшы мяса дзікіх кабаноў, якое не прайшло ветэрынарна-санітарнай экспертызы.

Медыкі нагадваюць, што

нябачныя няўзброеным вокам лічынкі гельмінта — трихінелы — устойлівыя да высокай тэмпературы, а звычайная тэрмічная апрацоўка іх не бярэ.
А вось першыя сімптомы захворвання ўзнікаюць звычайна праз 2–4 тыдні, толькі ў асобных выпадках — праз некалькі дзён пасля ўжывання ў ежу заражанага мяса.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?