Жахлівая гісторыя з актывісткамі ўкраінскага руху Femen, якія зладзілі ў Менску акцыю каля будынку КДБ, а потым патрапілі ў рукі катаў, прымушае прыгадаць выслоўе Талейрана: «Гэта горш чым злачынства — гэта памылка». Можна
Падобны ж карнавал мы назіралі летась у кампаніі «Гавары праўду», з балёнікамі і дамовамі з коцікам.
Але Беларусь — краіна сур’ёзная, гэтымі глябалісцкімі трэндамі не закранутая. І ўсе падобныя гульні сэнсамі і сымбалямі тут — да экзістэнцыйнай мяжы, да вяртаньня ў грубую і жорсткую рэчаіснасьць, дзе кроў — гэта кроў, пакуты — пакуты, а зло — гэта зло, а не камічная лялька.
Тут варта прыгадаць фразу Аляксандра Лукашэнкі, сказаную ў нядаўнім інтэрвію Сяргею Дарэнку, што маўляў, у эўрапейскіх палітыкаў няма яйцаў. У падтэксьце — у адрозьненьне ад таго, у каго Дарэнка браў інтэрвію. Ну вось яскравую дэманстрацыю гэтага мужчынскага багацьця фэмэнкі, а разам зь імі і мы ўсе, зараз і пабачылі. Аблілі алеем, пагражалі падпаліць, абстрыглі, зьбілі, разьдзелі.
Гэта ўжо клініка. Прывітаньне маркізу дэ Саду. Дзякуй што не забілі. У вычварэнцаў часта і да гэта даходзіць.
Ну можа і не па прамым загадзе Лукашэнкі тое было зроблена, можна нават дапусьціць, што ён нічога пра гэта і ня ведаў. Аднак гэта насамрэч ня мае значэньня. Хіба гэта неяк супярэчыць усёй папярэдняй практыцы беларускіх праваахоўных органаў,
хіба фэмэнкі былі першыя,Не яны першыя і магчыма, на жаль, — не апошнія.па-бандыцку захопленыя, вывезеныя за горад, хіба першымі, каго білі, катавалі і палохалі забойствам?
Гэта сыстэма, створаная прэзыдэнтам, заточаная пад такія дзеяньні, свае, так бы мовіць, яйцы яна мае звычку дэманстраваць менавіта такі чынам.
Дарэчы,
Спадабалася? А нечага на бацьку скакаць, ён у нас зь яйцамі і ў выпадку чаго….
Ну ня масавыя можа будуць такія ацэнкі. Але і не адзінкавыя.
Аднак усё ж да Талейрана. Беларуская ўлада сапраўды заўсёды найперш арыентуецца на ўласны народ, хаця і тут, ня выключана, яна пралічылася. Але я пра сьвет, пра рэгіён, пра Эўропу ды Расею.
Бо ёсьць дыктатуры і дыктатуры. Часам яны выклікаюць жах, нянавісьць сваёй халоднай бязьлітаснасьцю.
Але тут іншае, гісторыя з фэмэнкамі выклікае да іх гвалтаўнікоў адно агіду. Гэта не мачо, гэты слабы мужчына зьдзекуецца з жаночага цела, збываючы ў гэтым глуме свае цяжкія комплексы.
Падобныя паводзіны выклікаюць ужо зусім іншае, пазапалітычнае стаўленьне.
Гэта як з Кадафі. Істотна стаўленьне да яго зьмянілі не расстрэлы пратэстоўцаў,
а інфармацыя пра загад аб масавых гвалтаваньнях жанчын і нават раздачу віягры для выкананьня гэтага загаду.
Ці праўда тое было наконт Кадафі — Бог ведае, але пасьля такіх зьвестак да яго сталі ставіцца не як да жорсткага дыктатара, а як да шалёнай жывёлы.
А тут самі, уласнаручна нізводзяць сябе да такога ўзроўню.І шырокая агульнаэўрапейская вядомасьць руху Femen гарантуе, што стаўленьне да беларускіх касталомаў будзе менавіта такім.