Завяршыўся чэмпіянат сталіцы па шашках-64. Ён ладзіўся па швайцарскай сыстэме ў дзевяць тураў. Нягледзячы на халады, у імпрэзе ахвотна паўдзельнічалі самыя розныя людзі — ад міжнароднага гросмайстра Аркадзя Плакхіна (ён і заняў першае месца сярод мужчынаў) да першаразраднікаў. Жаночае спаборніцтва выйграла школьніца Вольга Федаровіч, вучаніца майстра Кірылы Хайнюка. Паралельна ладзіліся выступы і на 100 клетках, аднак яны прыцягнулі меншую ўвагу з боку гульцоў і гледачоў. Судзіў чэмпіянаты гросмайстар Сяргей Насевіч.

65-гадовы Аркадзь Плакхін, заслужаны майстар спорту і шматразовы чэмпіён краіны, на пачатку году быў узнагароджаны фэдэрацыяй яшчэ і прызам «за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё шашак». Ня дзіва: у 1994 годзе сп.Аркадзь выйграў чэмпіянат сьвету па рускіх шашках, што ладзіўся ў Дзяржынску, ды праславіў краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0