15 лютага а 10.30 у Ленінскім судзе Менску (вул.Сямашкі, 33) распачнецца суд над Канстанцінам Лукашовым.

19 студзеня супрацоўнік Навукова‑дасьледчага інстытуту геалёгіі і геахіміі быў арыштаваны на працы і зьмешчаны ў СІЗА. Яму інкрымінуецца непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі 29 сакавіка. Ён тады якраз вывозіў зьбітага на плошчы Каліноўскага брата – Вячаслава Сіўчыка ‑‑ з 3‑е клінічнае больніцы.

Праваабаронцы зьвяртаюцца з заклікам прыйсьці да суду, каб падтрымаць навукоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?