Такую карціну назіралі жыхары некалькіх дамоў на вуліцы Кісялёва. Фота Tut.by

Такую карціну назіралі жыхары некалькіх дамоў на вуліцы Кісялёва. Фота Tut.by

 Тушу кабана прыбралі.

Тушу кабана прыбралі.

 Затое на сцяне летняй альтанкі дзіцячага садка красуецца нецэнзурны выраз.

Затое на сцяне летняй альтанкі дзіцячага садка красуецца нецэнзурны выраз.

У аўторак у інтэрнэце з’явіліся здымкі тушы дзіка з разрэзам на жываце, якую жыхар аднаго з дамоў на вуліцы Кісялёва вывесіў проста пад вокнамі. Чытач, які даслаў здымкі, падкрэсліў, што туша вісіць акурат насупраць дзіцячага садка.

У сераду тушы дзіка пад вокнамі дома на Кісялёва, 49 ужо не было. Затое на сцяне летняй альтанкі, якая месціцца на тэрыторыі дзіцячага садка, красуецца нецэнзурны выраз.

Як расказала карэспандэнту «НН» маладая жанчына, якая гуляла ў двары з маленькім дзіцём, тушу знялі неўзабаве пасля публікацыі здымкаў. Па словах жанчыны, паляўнічы здаў на ветэрынарную экспертызу вантробы здабычы і чакаў вынікаў аналізу, таму і туша вісела. Учора тую тушу гаспадары разбіралі. «Значыць, нічога шкоднага не знайшлі, інакш бы дзічыну ў іх забралі б», — зрабіла выснову жанчына.

Яна кажа, што гэта першы выпадак, калі сусед-паляўнічы вывешвае на ўсеагульны агляд свой трафей. І яго ўчынак, кажа яна, не выклікаў ніякай рэакцыі ў суседзяў.

Аднак, у каментарах да паведамлення на Tut.by адна чытачка прадставілася суседкай паляўнічага і напісала, што спрабавала высветліць, чаму туша з распоратым жыватом вісіць пад вокнамі жылога дома.

«Патэлефанавала ў ЖЭС-38, там адказалі, што ведаюць пра гэта, дакументы на дзічыну ў парадку, міліцыя праязджала і з’ехала. Напэўна, гэта ўжо норма — трупы свіней развешваць на дрэвах у цэнтры горада».

Дырэктар ЖЭС-38 Віталій Юхновіч заявіў карэспандэнту «НН», што ён таксама бачыў шмат вясёлых здымкаў у інтэрнэце. «Вы самі бачылі таго дзіка?» — перапытаў ён некалькі разоў і зазначыў, што калі не, то і няма пра што гаварыць. Дырэктар патлумачыў, што ЖЭС не нясе адказнасці за такія рэчы. А пасля некалькіх пытанняў, ці звярталіся да яго з запытамі жыхары дома, адказаў, што супрацоўнікі ЖЭС выязджалі на месца, абышлі двары і нічога не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?