Лабавое сутыкненне пад Верцялішкамі. Фота Gaigrodno.by.

Лабавое сутыкненне пад Верцялішкамі. Фота Gaigrodno.by.

 Лабавое сутыкненне пад Верцялішкамі. Фота Gaigrodno.by.

Лабавое сутыкненне пад Верцялішкамі. Фота Gaigrodno.by.

 Вынікі аварыі пад Скідзелем. Фота Gaigrodno.by.

Вынікі аварыі пад Скідзелем. Фота Gaigrodno.by.

 Вынікі аварыі пад Скідзелем. Фота Gaigrodno.by.

Вынікі аварыі пад Скідзелем. Фота Gaigrodno.by.

У сотні метраў ад вёскі Верцялішкі, што пад Гродна, не раз’ехаліся «СангЁнг» і «Газэль». Джып, які рухаўся ў напрамку горада, вынесла на сустрэчную паласу. Са слоў кіроўцы «СангЁнг», ён проста вырашыў праверыць, ці слізкая дарога. Націснуўшы на педаль тормазу, цалкам страціў кантроль над сітуацыяй. Удар аказаўся такой сілы, што машыны раскідала ў процілеглыя бакі. Аўтафургон застаўся на праезнай частцы, а джып адкінула ў кювет. Больш за астатніх пацярпела пасажырка «СангЁнг»: яе даставілі ў рэанімацыю.

Сутыкненне і таксама лабавое адбылося ў Скідзелі. Пацярпеў кіроўца «Нісана». Ён ехаў насустрач «МАЗу». Кіроўца грузавіка, бачачы, што легкавы аўтамабіль нясе на яго паласу руху, узяў бліжэй да абочыны, але ўжо быў не здольны прадухіліць сутыкненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?