Сёння Ірына Халіп наведалі калонію
Перадачу ў калоніі прынялі, аднак у спатканні з палітвязнем адмовілі.
«Я сустрэлася з начальнікам калоніі Віталём Агністыкавым.
Ён зноў заявіў, што ідзе нейкая праверка па факце нібыта заявы Андрэя, што ў турме яго жыццю пагражае небяспека. Агністыкаў усё бярэ на сябе, кажа, што гэта яго асабістае рашэнне — не пускаць да Андрэя адвакатаў і сваякоў.
Я ўжо вывучыла на памяць правілы распарадку папраўчых устаноў.
Ніякая праверка не можа пазбаўляць чалавека юрыдычнай дапамогі.І, калі ў зняволенага не было парушэнняў рэжыму, не можа быць адмовы ў спатканьні з сваякамі. Аднак Агністыкаў заявіў, што Саннікаву «немэтазгодна цяпер кантактаваць з вонкавым светам».
Начальнік калоніі занадта шмат на сябе бярэ. Відавочна, што гэта не яго асабістае рашэнне. Гэта перавышэнне службовых паўнамоцтваў — той самы артыкул, па якім ужо сядзіць намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Полудзень. Несумненна, Агністыкаў выконвае загад вышэйстаячых органаў, прычым відавочна не Дэпартамента выканання пакаранняў.
Перадачу ў мяне ўзялі, але гэта не з’яўляецца доказам таго, што мой муж жывы і што ён у парадку… «, — заявіла Ірына Халіп.