Кастрычніцкі РУУС Мінска абвешчаны ў вышук 24-гадовы раней неаднаразова судзімы мінчанін, які падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу ў асабліва буйным памеры ў сваёй блізкай знаёмай.
Злачынства здзейснена 27 верасня гэтага года. Справа па ч. 4 арт. 205 КК у РУУС была ўзбуджана на наступны дзень.
Устаноўлена, што з 30-гадовай мянчучкай хлопец пазнаёміўся ў кастрычніку мінулага года. Жанчына падарыла свайму каханку новую «Аўдзі А6», аплаціла паездку на адпачынак у Турцыю, перасяліла да сябе ў кватэру, давала грошы на кішэнныя выдаткі.
Аднак малады чалавек вырашыў завесці новы раман з яшчэ адной паспяховай бізнэс-лэдзі. Для гэтага спатрэбілася шмат сродкаў, і таму хлопец інсцэніраваў абрабаванне кватэры і выкраў у сужыцелькі 48 мільёнаў рублёў. Калі ж стала вядома, што нападу бандытаў на кватэру не было, малады чалавек збег.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ