Нагадаем, Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч распісаліся ў шклоўскай калоніі ў аўторак.

Па законе маладым належыць кароткатэрміновае спатканне да трох дзён. Аднак Марыне Адамовіч далі адны суткі на сустрэчу з мужам. Спатканне скончылася раніцай у сераду.

— Пакуль складана сказаць аб усіх эмоцыях. Зразумейце правільна, я яшчэ не прыйшла ў сябе, — падзялілася эмоцыямі з карэспандэнтам «Салідарнасці» Марына Адамовіч. — Неяк недарэчна выглядалі спробы турэмшчыкаў на нас уздзейнічаць.

Яны стукаліся кожныя 15 хвілін, заходзілі з праверкамі, пыталіся, ці ўсё ў парадку. Ды і Мікалай хадзіў у робе, бо на ёй бірка зняволенага, а яе нельга здымаць.

Па словах Марыны Адамовіч, яе муж адчувае сябе нармальна.

— Ён трохі прастыў, там не горача, ды і да гэтага ён знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу.

Псіхалагічна ён не змяніўся цалкам, — адзначыла субяседніца «Салідарнасці». — У мяне было поўнае адчуванне таго, што мы развіталіся 15 хвілін таму, і не было гэтага года. Нібы ён выходзіў па каву.

Па словах жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты цырымонія роспісу была максімальна кароткай.

— Ніякіх асаблівых эмоцый. Гэта дзвюххвілінным працэдура, а перад гэтым было вельмі доўгае чаканне. Калі ехала, не верыла, што нам дазволяць распісацца. Мяне запусцілі ўсярэдзіну, а 13-й, роспіс быў прызначаны на 14 гадзін, а Мікалая прывялі яшчэ праз гадзіну. Пасля такога чакання для мяне цырымонія не мела значэння, галоўнае, што я знаходзілася побач з ім, — адзначыла Марына Адамовіч. — Што тычыцца турэмшчыкаў, то я не заўважала іх.

Палітыка чакае новы суд, паколькі

судовая камісія лічыць Мікалая Статкевіча злосным парушальнікам рэжыму.

— Суд павінен вырашыць, пераводзіць яго ў крытую турму.

Ён прасіў падзякаваць усім, хто яго падтрымлівае, піша яму лісты. Дзякуе калегам, што не зламаліся
, — паведаміла яго жонка.

Марына Адамовіч таксама перадала наступныя словы Мікалая Статкевіча: «Сэрцам я з вамі, з тымі, хто змагаецца за свабоду Беларусі. Год таму мы выканалі праграму мінімум: паказалі ўсяму свету маральную непрымальнасць палітыкі і дзеянняў рэжыму. Час паказаў нежыццяздольнасць гэтай эканомікі.

Беларуская эканоміка нібы наркаман залежыць ад Расіі, а апошняя прывучыла Беларусь да „нафтавай іглы“ і паводзіць сябе як наркадылер.
Апошняе, што зрабіў бы любы ўрад — гэта продаж нафтавых і газавых магістраляў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?