Пацярпелыя актывісткі Femen расказалі новыя дэталі сваіх прыгод: іх выкрадальнікі назваліся актывістамі РНЕ. Што ж такое РНЕ?

РНЕ — гэта расійская неанацысцкая арганізацыя, што ўзнікла ў 1990-х. Яе суполкі ўтварыліся і ў Беларусі. Аднак іх публічная дзейнасць скончылася на пачатку 2000-х пасля забойства яе лідара Глеба Самойлава. Лічыцца, што своеасаблівым інструктарам у суполцы быў Валерый Ігнатовіч — былы баец «Алмаза», якога пасля смерці Самойлава асудзілі за шматлікія злачынствы. Пра арганізацыю падрабязна пісалі на пачатку 2000-х.

Паэт Славамір Адамовіч у 1999-м пранік унутр арганізацыі, каб зрабіць пра яе публікацыю ў «Нашай Ніве». Неўзабаве пасля той публікацыі яго да крыві збілі двое ў пад'ездзе дома, дзе месцілася Рэдакцыя «НН». Перад ягоным прыходам на лесвіцы бачылі дзіўнага чалавека з палачкай. Пасля відавочцы сышліся, што гэта быў Ігнатовіч.

І ў Расіі, і ў Беларусі арганізацыя зменшыла сваю актыўнасць у апошняе дзесяцігоддзе. У 2007-м у Гомелі КДБ арыштаваў двух актывістаў РНЕ і адзін з іх быў асуджаны да турэмнага зняволення за прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?