21 снежня савет рэспублікі даў згоду на прызначэнне Лідзіі Ярмошынай старшынёй Цэнтравыбаркама.Указ прэзідэнта № 575 аб прызначэнні быў падпісаны 13 снежня.
Прадстаўляючы Ярмошыну, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей адзначыў, што
«яна заўсёды была на людзях, асабліва ў перыяд важных палітычных кампаній». «Мы бачылі яе адказны падыход да справы, канкрэтныя вынікі яе напружанай працы», — сказаў ён.
Па словах Макея, Ярмошына мае самы вялікі ў краіне вопыт арганізацыі выбарчых кампаній. Пад яе кіраўніцтвам праведзена чатыры кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, тры — у нацыянальны сход, тры — па выбарах прэзідэнта і два рэспубліканскіх рэферэндуму.
Як заявіў Макей, Ярмошына ўнесла вялікі асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы ў Беларусі.
Лідзія Ярмошына працуе ў складзе Цэнтрвыбаркама з 1992 года, на пасадзе старшыні — з 1996 года.
Выступаючы перад сенатарамі падчас ўзгаднення прызначэння, Лідзія Ярмошына адзначыла:
«Чым добрая гэтая працэдура? З аднаго боку, яна вельмі хвалюючая, з другога боку — столькі добрага пра сябе пачуеш толькі на ўласных хаўтурах.Пры гэтым музыка будзе іграць, але ты яе не пачуеш».
Разважаючы пра тое, чаму
ўвесь цяперашні склад Цэнтравыбаркама з’яўляецца неўяздным у краіны ЕС, Ярмошына заявіла: «Выбары — гэта спосаб перадачы ўлады. Калі ўлада не перадаецца ў рукі, няўгодныя для уплывовых донараў АБСЕ і Еўрасаюза, то астракізму падвяргаецца орган, фармальна адказны за правядзенне выбараў, г.зн. Цэнтравыбаркам».
Па словах Ярмошынай, ЦВК «навучыўся супрацьстаяць любым формам ціску, у тым ліку міжнароднага, і ў далейшым будзе дзейнічаць з пазіцыі здаровага сэнсу ў інтарэсах выбаршчыкаў нашай краіны».