Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах невялікі снег. Месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2°С на паўночным усходзе да мінус 10°С па захадзе, днём мінус 1–6°С.

У Мінску 23 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём мінус 2–4°С.

24 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу ў заходніх, днём і ў цэнтральных раёнах краіны кароткачасовы снег, мокры снег; днём у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях ападкі, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3°С па захадзе да мінус 10°С па ўсходзе краіны, днём мінус 5 — плюс 2°С.

25 снежня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег; днём па захадзе ападкі, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, днём мінус 3 — плюс 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?