З такой просьбай айцец Аляксандр звярнуўся да ўладаў горада.
Падчас правядзення міжканфесійнага круглага стала ў Слонімскім райвыканкаме старшыня выканкама Іосіф Паўлюкевіч звярнуўся да сьвятароў з просьбай, каб шэсце і сходы побач з храмамі не насілі ніякіх палітычных падтэкстаў.
У сваю чаргу праваслаўны святар айцец Аляксандр звярнуўся да ўладаў з просьбай прыбраць у горадзе і раёне помнікі Леніну і Дзяржынскаму: «Людзі мы адукаваныя, гісторыю ўжо даўно пераглядзелі і пераасэнсавалі.
Навошта нам помнікі Леніну і Дзяржынскаму, калі ўжо ўсім вядома, што яны каты?Можа, трэба іх прыбраць і паставіць на гэтым месцы каго-небудзь больш вартага».
Айцец Аляксандр прапанаваў пераплавіць помнікі і накіраваць метал на больш вартыя рэчы.